Практычная транскрыпцыя польскіх тэкстаў беларускім алфавітам.
Praktyczne transkrypcja tekstów w języku polskim za pomocą alfabetu białoruskiego
Мэты праекта “Польская беларусіца – Polska Białorusica”:
- Транскрыпцыя тэкстаў на польскай мове з дапамогай беларускага кірылічнага алфавіту, з мэтай хуткага навучання слушнаму вымаўленню.
- Як мага дакладная перадача гучання выточных польскіх словаў, але без залішняга ўскладнення транскрыпцыі і без дадання літараў і знакаў, якіх няма ў афіцыйным беларускім алфавіце.
- Апцыйна – паказанне націску ў словах.
- Афармленне алгарытму ў выглядзе функцыі JavaScript, якую можна лёгка і проста скарыстаць у кожным сеціўным праекце.
Існыя праекты запісу і транскрыпцыі польскай мовы кірыліцай
- Польская кірыліца на Вікіпедыі: https://ru.wikipedia.org/wiki/Польская_кириллица
- Польско-русская практическая транскрипция: https://ru.wikipedia.org/wiki/Польско-русская_практическая_транскрипция
- Транскрыптар ад студыі Арцемія Лебедзева: https://www.artlebedev.ru/transcriptor/polish/
- Польска-беларуская практычная транскрыпцыя: https://be.wikipedia.org/wiki/Польска-беларуская_практычная_транскрыпцыя
Польская кірыліца – састарэлыя дарэвалюцыйныя варыянты перадачы польскай мовы дарэформавым рускім алфавітам. Не прыжыліся.
Польска-руская практычная транскрыпцыя і заснаваны на ёй транскрыптар студыі Арцемія Лебедзева – транскрыпцыя не перадае дакладна выточнае польскае вымаўленне цалкам з-за прыкметных адрозненняў паміж мовамі.
Польска-беларуская практычная транскрыпцыя – лепшая транскрыпцыя польскай мовы на кірыліцу з наяўных. Але яна не проста транскрыбуе, але ўносіць пэўныя адметнасці беларускай мовы ў выніковую транскрыпцыю. З найбольш заўважных – пашыранае аканне там, дзе ў польскай мове гучыць “о”.
- Польскі алфавіт з пазначаным вымаўленнем літараў у кантэксце: https://ru.wikipedia.org/wiki/Польский_алфавит
Ніжэй вы можаце транскрыбаваць польскі тэкст беларусіцай, параўнаць з іншымі транскрыпцыямі (напрыклад, на польскай кірыліцы 1863 года), і ацаніць дакладнасць перадачы гучання выточнага тэксту. Памятайце, што ў польскай мове націск звычайна прыпадае на перадапошні склад.
No comments:
Post a Comment