Saturday, May 9, 2015

Распазнанне беларускага тэксту на малюнках і сканаваных дакументах

Каб распазнаць літары, змешчаныя на малюнку, ці выняць тэкст са сканаванага дакумента ці кніжкі і затым перадаць у Word, дагэтуль можна было скарыстацца выдатнай праграмай FineReader. Яна мае базавую падтрымку беларускага алфавіта, і дазваляе хутка ператвараць сканаваны тэкст ці PDF у дакумент, які можна адрэдагаваць у кожным тэкставым рэдактары. Аднак гэта досыць вялікая праграма, якая не заўсёды ёсць пад рукою, ды і не бясплатная. Але цяпер беларускамоўныя атрымалі неблагую альтэрнатыву.

Sunday, June 7, 2009

Найвышэйшыя ступені параўнання прыметнікаў для найпрыгожай мовы свету

Прадмова

Надоечы на старонках беларускага кам’юніці by_mova у «Жывым Журнале» было закранута пытанне выкарыстання ў беларускай мове некаторых формаў найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў. Калі казаць спрошчана, у літаратурнай беларускай мове існуе найбольш распаўсюджаная найвышэйшая ступень параўнання прыметніка – з пачаткам “най” і канчаткам “шы” (найтанчэйшы, найкаштоўнейшы, наймацнейшы). Аднак у сучасных (і не толькі) тэкстах часам можна сустрэць звычайныя прыметнікі з прэфіксам “най-“ (найтонкі, найкаштоўны, наймоцны). Аўтар допісу выказвае здагадку, што гэтыя словы з’явіліся пад уплывам электроннага перакладніка «Белазар», у якім яны сустракаюцца. Паспрабуем прааналізаваць, наколькі гэта праўдзіва, і ці маюць такія формы прыметнікаў права на жыццё.

Monday, May 25, 2009

Microsoft Беларусь

У Microsoft пераклалі тытульную старонку свайго карпаратыўнага сайту на беларускую мову. Прычым перакладзеныя не толькі тэксты, але і рэкламныя малюнкі.


Праўда, пакуль што гэтым усё і абмежавалася. Пераход па любой спасылцы вядзе на рускамоўную версію сайта. Ці будзе перакладзены ўвесь партал Microsoft, і ці з'явіцца беларускамоўная версія аперацыйнай сістэмы Windows - гэта нажаль невядома.

Sunday, May 3, 2009

Белазар 6

1-га траўня з'явілася абноўленая версія Белазара 6. Сярод удасканаленняў - пашыраны слоўнік, убудаваны тлумачальны слоўнік, тэматыкі артыкулаў і тэкста, падвышаная хуткасць перакладу і іншае.
Вось некалькі прыкладаў перакладу рускіх выразаў на беларускую мову. Тэставаліся папярэдняя (5.1) і бягучая (6) версіі Белазара:

Для частного использования.
  • Для дзелі выкарыстанні.
  • Для прыватнага выкарыстання.
Частное лицо.
  • Дзель асоба.
  • Прыватная асоба.
Государственные органы, соответствующие...
Но: соответствующие государственные органы.
  • Дзяржаўныя органы, якія адпавядаюць...
    Але: якія адпавядаюць дзяржаўныя органы.
  • Дзяржаўныя органы, якія адпавядаюць...
    Але: адпаведныя дзяржаўныя органы.
Испытать на себе будущее новых технологий.
  • Выпрабаваць на сабе будучыня новых тэхналогій.
  • Выпрабаваць на сабе будучыню новых тэхналогій.
Со льда и пламени.
  • Са лёду і полымя.
  • З лёду і полымя.
К центру Земли.
  • Да цэнтра Землі.
  • Да цэнтра Зямлі.
Ну і напрыканцы...

Мой дзядзька самых сумленных правіл,
Калі не жартам занямог,
Ён паважаць сябе прымусіў
І лепш выдумаць не мог.

Яго прыклад іншым навука;
Але, божа мой, якая нуда
З хворым сядзець і дзень і ноч,
Не адыходзячы ні кроку прочкі!

Якое нізкае падступства
Напаўжывога бавіць,
Яму падушкі папраўляць,
Сумна падносіць лекі,
Уздыхаць і думаць пра сябе:
Калі ж чорт возьме цябе!
;)

Wednesday, April 15, 2009

Сапраўдныя real numbers

У матэматыцы ёсць такі панятак - рэчаісны лік. У рускай мове - действительное (вещественное) число, у ангельскай - real number. Гэта дадатны, адмоўны лік, або нуль, які можна падаць у выглядзе абмежаванага або бясконцага дзесятковага дробу. Але ці правільна пісаць па-беларуску "рэчаісны лік". А мо трэба "сапраўдны лік", як гэта часам сустракаецца ў розных крыніцах?

Рускае слова действительный паходзіць ад назоўніка действительность, які мае два значэнні:
  1. сінонім реальность - рэчаіснасць,
  2. сінонім подлинность - сапраўднасць.
Зразумела, наша действительное число дапасуецца менавіта да першага значэння - реальности. А таму "сапраўдны лік" - гэта проста недакладная калька з рускага панятку. Правільна пісаць па-беларуску менавіта "рэчаісны лік".